Дні прафілактыкі з удзелам аглядавых камісій

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У рамках месячніка пажарнай бяспекі выратавальнікі сумесна з членамі аглядавых камісій арганізавалі ў Навасвержанскім і Наваколасаўскім сельсаветах дні прафілактыкі.

Сярод тых, з кім праведзена пажарна-прафілактычная работа, – сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Да прыкладу, у домаўладанні жыхаркі  Новага Свержаня  Ш. ацяпляльная печ не адпавядае патрабаванням нарматыўна-прававых дакументаў. У прыватнасці, адсутнічаюць нарматыўная супрацьпажарная пракладка, доступ на гарышча для кантролю за станам дымахода.

Выклікае трывогу тое, што ў доме таксама пражывае дзядзька непаўналетняй дзяўчынкі, які дапускае курэнне непасрэдна ў жылым пакоі. Грамадзянцы Ш. паўторна ўручана інструкцыя-рэкамендацыя, а таксама пакінуты наглядны дапаможнік для ўхілення выяўленых парушэнняў.

У Новым Свержані былі наведаны і пажылыя грамадзяне, якія  пражываюць адны.

Высветлілася, што ў доме С. аўтаномны пажарны апавяшчальнік даўно не працуе. Неабходна замяніць элемент сілкавання. Ацяпленне ў доме газавае, але і ацяпляльную печ гаспадар калі-нікалі выкарыстоўвае. Работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях быў праведзены з ім супрацьпажарны інструктаж, яму ўручаны памяткі, а яго дарослым дзецям накіравана інфармацыя пра неабходнасць прывядзення  бацькоўскага дома ў пажарабяспечны стан.

У доме грамадзяніна Г. ацяпляльная печ (у доме – газавае ацяпленне) не эксплуатуецца, аднак ёсць іншыя парушэнні.  Па наяўнасці попельніцы з недакуркамі на стале можна меркаваць пра курэнне ў доме. Домаўладальніку  рэкамендавана ўстанавіць у кожны жылы пакой аўтаномны пажарны апавяшчальнік і ўказана на няўхільнае выкананне правілаў пажарнай бяспекі.

На Стаўбцоўшчыне работа па абследаванні домаўладанняў грамадзян аглядавымі камісіямі працягваецца. Адносна выяўленых фактаў парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі накіроўваецца інфармацыя зацікаўленым суб’ектам прафілактыкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *