Функцыянаванне льняной галіны Мінскай вобласці

Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці разгледжаны пытанні эфектыўнасці функцыянавання льняной галіны Міншчыны.

У вобласці праводзіцца праца па павышэнні эфектыўнасці работы льнозаводаў, абнаўленні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый, якія сеюць лён.

Праведзеныя Камітэтам кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы сведчаць, што выкананне даручэнняў Прэзідэнта краіны і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па развіцці галіны не забяспечваецца ў поўным аб’ёме. Напрыклад, не выконваецца патрабаванне па захаванні тэхналогіі вырошчвання льну, выдзяленні пад пасеў ільну прыдатных зямель, а таксама замацаванні за кожным ільнозаводам сыравінных зон у адпаведнасці з тэхналагічнымі стандартамі і севазваротам.

Па выніках 2020 года валавы збор трасты склаў 33 тыс. тон, заданне выканана на 96 %. Нарыхтавана 8,5 тыс. тон ільносыравіны, што складае 81 % да даведзенага задання. Якасць нарыхтаванай сыравіны застаецца нізкай. Фактычна за 2020 год пастаўлена на заводы 80 % да гадавога плана. У той жа час ільнозаводы ў поўным аб’ёме не выкарыстоўваюць рэзервы павышэння эфектыўнасці работы за кошт вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі паглыбленай перапрацоўкі льну. Вытворчасць кастрабрыкету і льнянога алею з’яўляецца рэнтабельным, але тэхналагічнае абсталяванне штогод у поўным аб’ёме не выкарыстоўваецца.

Калегія звярнула ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання на неабходнасць прыняцця мер па ўхіленні выяўленых парушэнняў і выкананні даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *