Якой будзе Беларусь, залежыць ад кожнага з нас

VI Всебелорусское народное собрание Важное

image_pdfimage_print

Таццяна Белановіч, старшыня Вішнявецкага сельвыканкама:

– У першую чаргу хацела б адзначыць грандыёзны маштаб мерапрыемства, якое пакінула выключна станоўчыя ўражанні.

Мая праца звязана з людзьмі, і мне не абыякава, як будзе жыць грамадства ў наступныя гады. На VI Усебеларускім народным сходзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні, якія тычыліся эканомікі, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, знешняй і ўнутранай палітыкі, шмат было сказана і аб партыйным будаўніцтве, значная ўвага была ўдзелена моладзі. У найбліжэйшай пяцігодцы падтрымаюць мацярынства і маладыя сем’і, пашыраць межы выкарыстання сямейнага капіталу, нададуць максімум увагі дэмаграфічнай сітуацыі краіны, развіццю рэгіёнаў. Былі адзначаны дакладныя арыенціры развіцця эканомікі. Гэта электраіндустрыя, электратранспарт, фармацэўтыка, робататэхніка, прыборабудаванне, вытворчасць кампазітных матэрыялаў, павелічэнне глыбіні перапрацоўкі сыравіны, тэхнічнае перааснашчэнне машынна-трактарнага парку.

Мяне ўразіла выступленне Прэзідэнта – эмацыянальнае, моцнае, жывое. У сваім дакладзе кіраўнік дзяржавы даў разгорнутую карціну і геапалітычнай абстаноўкі, і дасягненняў краіны, і дакладных перспектыў на  будучыню. Выступленне нікога не пакінула абыякавым, кранаючы пачуцці патрыятызму і любові да роднай краіны. Думаю, кожнаму з нас трэба зразумець, што ад нашай грамадзянскай пазіцыі і асабістага ўкладу залежыць тое, што адбываецца ў краіне і якой яна будзе заўтра. Толькі чалавек, які працуе, здольны памнажаць і рабіць жыццё ў краіне лепшым.

Цікавым было і абмеркаванне даклада. Хтосьці гаварыў вельмі эмацыянальна, іншыя – больш канкрэтна і канструктыўна. Меркаванні і прапановы, якія выказваліся, былі самымі рознымі. Але іх аб’ядноўвалі адказная грамадзянская пазіцыя і імкненне зрабіць усё магчымае для павышэння дабрабыту людзей. Прыемна, што сярод выступоўцаў было шмат маладых людзей. Гэта сведчыць аб тым, што ў маладое пакаленне вераць, на яго ўскладаюць вялікія надзеі. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе Беларусь праз наступныя пяць гадоў. Да незалежнасці мы павінны ісці праз адзінства і развіццё.

Запісала Марына Кутас



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *