У раённай бібліятэцы адсвяткавалі Дзень роднай мовы

Главное Культура

image_pdfimage_print

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.

Да гэтай падзеі ў сценах раённай бібліятэкі прайшла гульнёва-пазнавальна гадзіна «Родная мова — цудоўная мова!» з навучэнцамі 9Б класа сярэдняй школы №2 г. Стоўбцы.
Вучні падзяліліся на дзве каманды («Зубры» і «Праменьчык»), кожная з якіх павінна была выконваць аднолькавыя заданні.

Для ўвагі вучняў былі прапанаваны наступныя конкурсы: «Перакладчык», «Тлумачальнік», «Рассыпаныя прыказкі», «Знайдзі адпаведнік», «Крыжаванка».

Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырэння ў дзяцей слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення, устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, садзейнічала выхаванню паважлівых адносін да сваёй краіны. Вучні з цікавасцю адгадвалі загадкі, метаграмы, складалі прыказкі і прымаўкі, а таксама ўспомнілі беларускія правілы пры разгадванні крыжаванкі.

У канцы былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *