З сонцам цудоўны адпачынак

Адукацыя Нумары

Маючы 29 гадоў педагагічнага стажу, Таццяна Ажгірэвіч заступіла сёлета на новую пасаду – узначаліла дзіцячы аздараўленчы лагер «Нёман» аддзела адукацыі, спорту і турызму. Многія гады выконваючы работу намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Любкаўшчынскай СШ, Таццяна Васільеўна мае багаты вопыт работы як з педагагічнымі кадрамі, так і ў арганізацыі выхаваўчага працэсу. Аздараўленне ў лагеры прайшло на добрым узроўні.  Педагогі паклапаціліся аб змястоўнасці мерапрыемстваў, занятасці хлопчыкаў і дзяўчынак.  Дзеці з задавальненнем адпачывалі ў летніку.

24 жніўня завяршыла работу апошняя чацвёртая змена. За лета ў «Нёмане адпачылі 784 дзіцяці. Аздараўленчы  лагер будзе працягваць дзейнічаць на працягу ўсяго каляндарнага года па аказанні паслуг для арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці.

Выдатная база лагера дазваляе прымаць камандзіровачных на начлег, а таксама праводзіць  розныя мерапрыемствы і ўрачыстасці на заказ.

Што датычыць Таццяны Ажгірэвіч, то яна адміністрацыйную дзейнасць будзе сумяшчаць з выкладчыцкай. У Любкаўшчынскай сярэдняй школе Таццяна Васільеўна будзе працягваць весці ўрокі рускай мовы і літаратуры.

Лана Святліцкая



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *