
Зацверджана жыллёвая праграма раёна на 2021 год, якая дазволіць палепшыць умовы пражывання 100 сем’ям.
– У адпаведнасці з праграмай мяркуецца пабудаваць у Стоўбцах і здаць у эксплуатацыю ўжо сёлета два шматпавярховыя жылыя дамы, на 60 і 40 кватэр, – адзначае дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Мікалай Мармузевіч. – Акрамя таго, дадаткова пачнём узводзіць 60-кватэрны дом ЖБК «Бруснічны» для медработнікаў. Для гэтага аб’екта ўжо вызначана праектная арганізацыя – ТАА «НікаПраект», з дапамогай якой, дарэчы, праектаваліся высотныя жылыя дамы па вуліцы Міру і Машынабудаўнікоў, новая школа № 4 у Стоўбцах.
У сувязі з жыллёвым будаўніцтвам наш горад пашыраецца, і пра гэта сведчыць запланаванае размяшчэнне новабудоўляў: дома для медработнікаў – па вуліцы Ленінскай, іншых двух дамоў – на рагу вуліц Ленінскай і Маторабудаўнікоў.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ