Падзеі і здарэнні за тыдзень

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы і зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Дарына Пракапец, Васіліса Ярмак, Анастасія Волкава, Мірра Курыла і Эрдэм Йылдырым.

 

Пракуратурай раёна ў ходзе нагляду за выкананнем заканадаўства выяўлены парушэнні на малочнатаварных фермах ААТ «Агранёманскі», ААТ «Шашкі», ААТ «Дзераўное», ААТ «Рочавічы», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», у выніку чаго кіраўнікам гэтых сельгаставарыстваў вынесены прадпісанні. Галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу раёна дадзена даручэнне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

 

У пажарнай часці паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Ахрэмавічы, дзе ў ходзе тушэння быў знойдзены загінулы – 53-гадовы мужчына. Прычына здарэння высвятляецца. На месца выязджала следча-аператыўная група. Матэрыялы праверкі перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта.

 

Міліцыяй узбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара Мінскага раёна, які з дома ў Кнотаўшчыне выкраў музычны цэнтр коштам 100 рублёў. Невядомы пранік на тэрыторыю ВГУП «Гном-сэрвіс» у г. Стоўбцы і вынес са складскіх боксаў кіслародныя і газавыя балоны, электрарухавікі і інш.

 

Суд аштрафаваў на чатыры базавыя велічыні  работніцу адной з МТФ раёна  – за паўторнае знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення.

 

ДАІ выявіла 68 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – два п’яныя вадзіцелі і сем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 12 недысцыплінаваных пешаходаў. З 15 па 19 лютага на дарогах якраз праходзіла акцыя «Пешаход». Зарэгістравана 16 ДТЗ, пераважна ва ўсіх аварыях вадзіцелі не справіліся з кіраваннем ва ўмовах снегападу. Ніхто не пацярпеў.

 

«Хуткая» атрымала 238 выклікаў да хворых.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *