У Стаўбцоўскім дзіцячым садку прайшлі спаборніцтвы па біятлоне
У рамках рэалізацыі праекта «Міншчына спартыўная. Зіма» прымаюць актыўны ўдзел установы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Стаўбцоўскага раёна.
У ДУА «Дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы» ў старэйшых групах праходзілі спаборніцтвы па біятлоне: дзеці хадзілі на лыжах, кідалі мячы ў цэль. Спартыўнае мерапрыемства прынесла велізарную радасць дзецям, спрыяла далучэнню іх да традыцый вялікага спорту, выяўленню спартыўных інтарэсаў, схільнасцяў, здольнасцяў.
Свята падарыла пазітыўны настрой дзецям і дарослым. На шчоках ва ўсіх быў здаровы румянец, у вачах – запал, захапленне і радасць перамогі.