У Стоўбцах вартаўнік учыніў пажар

Ахова правапарадку Главное Пожарная безопасность

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях завершана праверка па факце загарання 24 студзеня навесу для дроў на тэрыторыі Стаўбцоўскага РБУ.

Устаноўлена, што вартаўнік вынес гарачыя вуглі і, не праліўшы іх вадой, пакінуў у мяху пад навесам. Узнік агонь, які пашкодзіў канструкцыі навесу і 1,2 метра кубічных дроў.

– Вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу. Акрамя таго, з яе будзе спагнана нанесеная шкода – амаль 170 рублёў, — зазначыла старшы інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч.

У сувязі з гэтым фактам у РУП “Стаўбцоўскае АКС” (не так даўно да гэтай арганізацыі далучаны Стаўбцоўскі РБУ згодна з рашэннем райвыканкама – Заўвага Рэд.) унесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць узнікненню пажараў і гібелі людзей на іх.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *