Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Ва ўсе часы самым каштоўным у нашым жыцці былі і застаюцца мір, спакой і стабільнасць, таму невыпадкова Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – свята для тых, хто сумленна служыў і служыць сваёй краіне, хто заўсёды гатовы стаць на абарону яе інтарэсаў. Гэтае свята з’яўляецца сімвалам непарыўнай сувязі пакаленняў, вернасці і любові да Радзімы.
Жадаем вам творчых поспехаў і прафесійных дасягненняў, аптымізму і бадзёрасці! Заўсёды ідзіце толькі наперад – да новых здзяйсненняў на карысць нашай краіны. Няхай ваша праца заўсёды будзе мірнай, жыццё – спакойным, а здароўе – моцным.
Шчасця і дабра вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт
Фота Наталіі КЛЫГАЧ