У паліклініцы збіраюць заяўкі ад жадаючых

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне ўжо правакцыніраваны супраць каранавіруса 200 чалавек. Сярод іх – медыкі і педагогі.

Пра гэта расказала рэдакцыі намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» Часлава Уласік.

– Ідзе другі этап вакцынацыі. Усе нашы пацыенты, як яны і былі папярэдне праінфармаваны, прыходзяць праз 21 дзень для ўвядзення другога кампанента вакцыны, – расказала Часлава Уласік. – На даны момант фарміруем спісы з ліку жадаючых атрымаць прышчэпку і, згодна з імі, будзем падаваць заяўку на забеспячэнне вакцынай. Бальніцай зроблены запыты ў арганізацыі і на прадпрыемствы раёна, каб ведаць колькасць жадаючых сярод работнікаў.

– Часлава Міхайлаўна, нашых чытачоў цікавіць, якой вакцынай будзе праводзіцца прышчэпка супраць «кавіда»?

– На даны момант мы выкарыстоўваем вакцыну расійскай вытворчасці «Спадарожнік V». Водгукі пра яе добрыя. Якая вакцына будзе ў далейшым паступаць у бальніцу, не магу сказаць. У любым выпадку прышчэпка –  бясплатная.

У прышчэпачным кабінеце працуюць два ўрачы і медсястра. Пасля прышчэпкі яны назіраюць за пацыентамі і трымаюць з імі сувязь па тэлефоне на працягу шасці дзён.

– Куды звяртацца тым, хто вырашыў зрабіць прышчэпку супраць каранавіруса?

– Жадаючыя могуць запісвацца па тэлефонах 5-30-64 або 8-029-784-17-66 з панядзелка па пятніцу (з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00). Вакцынацыя плануецца ў сакавіку-красавіку бягучага года.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара     

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *