Ад бутэрбродаў з кавай да апетытных мясных далікатэсаў, здобнай выпечкі і вытанчаных пірожных прапануюць у буфеце, размешчаным у будынку аўтастанцыі.

– Уся прадукцыя свежая, уласнай вытворчасці Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства. Ёсць магчымасць для выбару, – зазначае буфетчыца Валянціна Гранкоўская, для якой важна абслужыць і якасна, і хутка.
Пераважная большасць наведвальнікаў буфета – гэта пасажыры, якія адпраўляюцца ў дарогу або прыбываюць на маршрутных аўтобусах і таксі. Заходзяць у буфет па смачныя пакупкі, даведаўшыся пра шырокі асартымент кандытарскай прадукцыі, і жыхары горада.
Пры неабходнасці буфетчыца падагравае далікатэсы ў мікрахвалевай печы. Для пакупнікоў устаноўлены зручныя столікі і адмысловая стойка, дзе можна падсілкавацца.
Буфет працуе не першы год, але цяпер, пасля праведзенай рэканструкцыі аўтавакзала, ён сустракае новым сучасным дызайнам.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара