Аб выкарыстанні «беспілотнікаў»

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

Апошнім часам пачасціліся выпадкі выкарыстання грамадзянамі новых, нетыповых сродкаў замаху на бяспеку палётаў, сярод якіх можна выдзеліць лазерныя выпраменьвальнікі, ці так званыя ўказкі.

Небяспека заключаецца ў тым, што пілот самалёта пры асляпленні такімі сродкамі страчвае на некалькі секунд прасторавую арыентацыю, і гэта негатыўна ўплывае на бяспеку палёту.

Стаўбцоўскі РАУС нагадвае: ніколі не накіроўвайце лазерны прамень на самалёт, поезд, аўтамабіль ці на грамадзян і жывёлу, таму што гэта прыводзіць да асляплення або апёкаў; асляпленне экіпажаў самалётаў з дапамогай лазернага выпраменьвання і выкліканыя гэтым дзеяннем негатыўныя вынікі цягнуць за сабой крымінальную і адміністрацыйную адказнасць.

Беспілотныя лятальныя апараты і лазерныя ўстройствы

На цяперашні момант парадак выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь у інтарэсах грамадзян і эканомікі, аховы і бяспекі дзяржавы рэгламентаваны Правіламі выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.11.2006 № 1471.

Тэрыторыі, на якіх размяшчаюцца ці будуюцца аб’екты вышынёю 50 м і больш, адносяцца да тэрыторый асаблівага дзяржаўнага рэгулявання архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Размяшчэнне і будоўля даных аб’ектаў да пачатку праектных работ належаць узгадненню з Міністэрствам абароны і Міністэрствам транспарту і камунікацый.

Палёт без дазволу на выкарыстанне паветранай прасторы аператарам лятальнага апарата кваліфікуецца як адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае арт. 18.41 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Для бяспекі грамадзян забараняецца прымяняць лазерныя ўстройствы ў напрамку паветраных суднаў.

Дзмітрый Калкоўскі, старшы інспектар па забеспячэнні аховы грамадскага парадку аддзела аховы, правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *