У Новаколасаве прайшла раённая лыжня

Главное Спорт

image_pdfimage_print

Прырода дала нам усім магчымасць атрымаць асалоду ад зімы. Сімвалічна, што ў перадапошні дзень гэтай пары, нягледзячы на невялікі дождж, у пасёлку Наваколасава прайшла раённая лыжня, якая сабрала ўсіх, хто любіць спорт, выступае за здаровы лад жыцця.

Традыцыйна арганізатарамі лыжні выступіла ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама сумесна з ДУ “ФАЦ Стаўбцоўскага раёна”, ДУ “ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў спартыўнага мерапрыемства выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель. Ён адзначыў, што “Стаўбцоўская лыжня-2021” – гэта цудоўная магчымасць адпачыць ад працоўных будняў, адчуць дух саперніцтва, пачуццё калектывізму і радасць перамогі. Галоўны суддзя “Стаўбцоўскай лыжні-2021”, дырэктар ДУ “ФОЦ Стаўбцоўскага раёна” Дзмітрый Сцепанюк агучыў рэгламент, і праз некаторы час усе прысутныя адправіліся на трасу, дзе і пачаліся спаборніцтвы.

На лыжню выйшлі прадстаўнікі розных арганізацый, больш за 60 прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, члены 12-ці каманд.

Спартыўнае мерапрыемства стала сапраўдным святам, нягледзячы на падзенні, часам няўпэўненыя рухі ўдзельнікаў старта, якія імкнуліся да перамогі, праяўлялі камандны дух.

Першымі стартавалі дзяўчыны ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. Прагучала каманда “Марш!” – і праз некалькі хвілін фінішыравалі першыя ўдзельнікі. А ў гэты час рыхтавалася другая каманда…

Той, хто чакаў чаргі, размінаўся на месцы, настройваўся на перамогу. Можна было ўбачыць, што кожны мае свой узровень падрыхтоўкі. Адны пачыналі рух класічным крокам, другія – канькавым ходам, тым самым дэманструючы валоданне такім спосабам. Некаторыя ўдзельнікі падалі, хутка падымаліся і імкнуліся да старта.

Пераможцаў лыжні было нямала. Прызёры спаборніцтваў вызначаліся ў індывідуальных гонках сярод жанчын і мужчын у розных узроставых групах, а таксама ў агульнакамандным заліку.

Сярод дзяўчын ва ўзроставай катэгорыі 18+ вызначыліся Наталля Пальчэўская (Наваколасаўскі сельвыканкам), Юлія Бохан (Упраўленне па адукацыі спорце і турызме райвыканкама), Хрысціна Ярашэвіч (ДУ “Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”). У жанчын ва ўзроставай катэгорыі 30+ пераможцамі сталі Людміла Мяшкова (Стоўбцыгаз), Варывоцкая Дар’я (ДУ “ФОЦ Стаўбцоўскага раёна”), Надзея Ермаловіч (Горкаўская СШ). Сярод тых, каму за сорак, вызначыліся Вольга Ярашэвіч (Вішнявецкая СШ), Марына Ланкевіч (ЦРБ), Таццяна Грахоўская (Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама)). У жанчын ва ўзроставай катэгорыі 50+ пераможцамі сталі Наталля Шабаліна (Горкаўская СШ), Ала Рыбалтоўская (ЦРБ), Жанна Назаровіч (Стоўбцыгаз).

Ва ўзроставай катэгорыі 18 + сярод мужчын вызначыліся Вадзім Грахольскі (Стаўбцоўскі РАНС), Аляксандр Саўчук (Наваколасаўскі с/с), Алег Лугоўскі (РАНС). Пераможцамі ва ўзроставай катэгорыі 30+ сталі Андрэй Арлоўскі (Стаўбцоўскі РАНС), Сяргей Шчарбук (ІП), Арцём Суднік (ІП). Ва ўзроставай катэгорыі 40+ перамаглі Дзмітрый Сцепанюк (дырэктар ДУ “ФАЦ Стаўбцоўскага раёна”), Віктар Карповіч (ЦРБ), Сяргей Бутузаў (Новаколасаўскі сельскі савет). Сярод тых, каму за 50, вызначыліся Генадзій Канановіч (Дзераўнянская СШ), Мікалай Мазур (дырэктар  ДУ “ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна”), Міхаіл Яцэвіч (Стаўбцоўскі лясгас).Сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі 60+ перамаглі Валерый Кузняцоў (ФАЦ), Валерый Кардзялюк (“Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”).

У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае раздзялілі ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама і каманда спорту і турызму райвыканкама, другое месца заняў  Стаўбцоўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, трэцяе — Наваколасаўскі сельвыканкам.

Пераможцы і прызёры спаборніцтва ў асабістым і камандным заліках былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі падарункамі.

Марына КУТАС

Фота Наталіі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *