Лячэнне ананімнае. Гэта шанц

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

Рана ці позна перад кожным, хто згубіў меру ва ўжыванні спіртных напіткаў, паўстае пытанне – лячыцца ад алкагольнай залежнасці ці каціцца ў прорву, вяртанне з якой ужо наўрад ці магчыма. Пра сацыяльнае «дно» гавораць пастаянныя скандалы ў сям’і, пакуты блізкіх, бытавая і іншая неўладкаванасць, якая ўрэшце рэшт прыводзіць да страты самага галоўнага ў жыцці – работы, сям’і, дома… Злоўжыванне алкаголем суправаджаецца, як правіла, супрацьзаконнымі паводзінамі – учыненнем правапарушэнняў і злачынстваў.

У Стаўбцоўскай ЦРБ ёсць магчымасць прайсці спецыялізаванае лячэнне ад алкагалізму. Запісацца можна па тэлефоне 5-23-28. Спецыялізаванае лячэнне ўяўляе сабой унутрывеннае ўвядзенне прэпарата, несумяшчальнага з алкаголем, што дае магчымасць пазбавіцца ад неадольнай цягі да спіртнога. Кошт такога ўкола – 30,81 рубля. Таксама можна прыйсці на прыём да ўрача, які прызначыць медыкаментознае лячэнне пры стане адмены алкаголю.

– Лячэнне праводзіцца на ўмовах ананімнасці. Яно дазваляе хвораму на алкагалізм, які імкнецца пераасэнсаваць сваё жыццё, вярнуцца да нармальнага, цвярозага стану, – гаворыць урач – псіхіятр-нарколаг Стаўбцоўскай ЦРБ Юлія Кашэўская.

Урач – псіхіятр-нарколаг вядзе прыём у кабінеце № 321 паліклінікі з 08.00 да 17.00 (абед – з 13.00 да 14.00).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *