Тэхнік-асемянатар Валянціна Мусік — адзін з лепшых спецыялістаў у раёне

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Валянціна Мусік працуе тэхнікам-асемянатарам на МТФ «Цэнтр» ТАА «СЖК «Налібакі».

Працавітая, старанная і сумленная, яна добра ведае сваю работу. У недалёкім мінулым Валянціна Іосіфаўна завіхалася аператарам машыннага даення і ў ліку першых у раёне перавысіла дзесяцітысячны рубеж па надоях малака ад каровы. Але па стане здароўя жанчына вымушана была змяніць прафесію. Толькі з таварыства яна не звольнілася і працягвае шчыраваць у жывёлагадоўлі. Пасля навучання на курсах асвоіла прафесію тэхніка па штучным асемяненні жывёлы і дабіваецца добрых паказчыкаў – мае даволі высокі выхад цялят і з’яўляецца адным з лепшых спецыялістаў у раёне. Валянціна Мусік пастаянна пацвярджае сваё майстэрства, яна неаднаразовая пераможца раённых конкурсаў сярод тэхнікаў-асемянатараў.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *