Работнікі сферы адукацыі падвялі вынікі і паставілі задачы на будучае

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

Адбыўся выніковы савет упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама. У ім прынялі ўдзел начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Цвірко, намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька, члены савета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, работнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, вучэбна-метадычнага кабінета, кіраўнікі і работнікі ўстаноў адукацыі Стаўбцоўскага раёна.

Было разгледжана пытанне аб выніках дзейнасці ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе па павышэнні даступнасці і якасці адукацыі, а таксама падведзены вынікі штогадовага спаборніцтва за стварэнне аптымальных умоў ва ўстановах адукацыі раёна за 2020 год.

Людміла Стонька паведаміла, што ў 2020 годзе ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ва ўзаемадзеянні з раённым выканаўчым камітэтам забяспечвалася выкананне мэтавых паказчыкаў і мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016 – 2020 гады, накіраваных на павышэнне якасці і даступнасці адукацыі ў адпаведнасці з патрэбнасцямі інавацыйнай эканомікі, патрабаваннямі інфармацыйнага грамадства, адукацыйнымі запытамі грамадзян, развіццё патэнцыялу моладзі і яе ўцягненне ў грамадска карысную дзейнасць.

Людміла Стонька вылучыла прыярытэтныя задачы для сістэмы дашкольнай адукацыі ў 2021 годзе: забеспячэнне якасці і даступнасці дашкольнай адукацыі, у тым ліку інфармацыйнай, стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей; аснашчэнне ўстаноў сродкамі выхавання, навучання, гульнявым і спартыўным інвентаром, надворным гульнявым абсталяваннем.

Што датычыцца сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, то яна стабільна функцыянуе. Ва ўстановах навучаюцца 4382 навучэнцы. Узрасла колькасць выпускнікоў, якія атрымалі атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём. Павялічыўся працэнт паступлення выпускнікоў ва ўстановы вышэйшай адукацыі – 63 %. Паступленне ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі складае 23 %. Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе – пяць 100-бальнікаў. 17 выпускнікоў набралі больш за 90 балаў.

Людміла Мар’янаўна адзначыла, што надалей трэба павысіць якасць адукацыі праз ўдасканальванне сістэмы работы з вучнямі, працягнуць работу па падрыхтоўцы дзейнічаючага рэзерву педагогаў і вучняў, матываваных на перамогу ў інтэлектуальных спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Таксама адной з галоўных задач стаіць працяг работы па аснашчэнні ўстаноў сучасным вучэбным абсталяваннем, абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбных кабінетаў.

Ва ўстановах адукацыі развіваецца валанцёрскі рух, расце колькасць вучняў, якія ўцягнуты ў дзейнасць па развіцці маладзёжнага самакіравання.

Рэалізаваны мерапрыемствы грамадзянскай і патрыятычнай накіраванасці, напрыклад прымеркаваныя да Года малой радзімы і святкавання 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Таксама Людміла Мар’янаўна нагадала, што неабходна працягнуць міжведамасную работу па прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці, забяспечыць кантроль за работай сацыяльна-педагагічных псіхалагічных службаў устаноў адукацыі па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.

Згодна з маніторынгам Камітэта дзяржаўнага кантролю неабходна выправіць 152 парушэнні, за 2020 год выканана 125.

Людміла Стонька ў заключэнне адзначыла, што вынікі 2020 года паказалі станоўчую дынаміку развіцця сістэмы адукацыі па многіх напрамках дзейнасці.

Таксама выступіла загадчыца ДУА “Дзіцячы сад № 8”Анастасія Зорына, якая расказала аб эфектыўнасці работы ўстановы. Святлана Сікорская, дырэктар Стаўбцоўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, засяродзіла ўвагу на стане і тэндэнцыях дзейнасці ўстановы як траекторыі, якая вызначае развіццё сацыяльнай адукацыі ў раёне.

Таццяна Цвірко звярнула ўвагу прысутных на павышэнне прафесійнага кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў, эфектыўнасці адукацыйнага працэсу. Самае важнае, што павінна рабіць школа, — выхоўваць і вучыць. Грамадзянская пазіцыя і патрыятызм павінны стаць задачай для ўсіх спецыялістаў сітэмы адукацыі.

Жанна Лысая яшчэ раз нагадала пра выхаваўчую работу ва ўстановах адукацыі. Яна павінна праводзіцца не толькі з дзецьмі, але і з бацькамі, з калектывам установы. У школе павінны рэалізоўвацца тыя прынцыпы палітыкі, якія ў цяперашні час прыняты.

Пасля афіцыйнай часткі былі ўручаны граматы, падзякі ад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама спецыялістам устаноў адукацыі. Дыпломамі лаўрэата абласнога конкурсу “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” ў намінацыях “Лідар у стварэнні аптымальнага адукацыйнага асяроддзя”, “Лідар у арганізацыі адукацыйнага працэсу” ўзнагароджана ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама (начальнік – Людміла Стонька). ДУА “Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” з’яўляецца лаўрэатам у намінацыі “Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі” абласнога конкурса “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі”, ганаровай граматай ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ўзнагароджана дырэктар Святлана Сікорская. Падзякай міністра спорта і турызму Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Аляксандр Сукала, настаўнік СШ № 3 г. Стоўбцы.

Марына КУТАС, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *