«Бытавыя памяшканні абаграваюцца». Стаўбцоўская ПМК устанавіла электракацёл

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

Напрыканцы мінулага года ААТ «Стаўбцоўская ПМК» устанавіла электракацёл, з дапамогай якога абаграваюцца бытавыя памяшканні.

Магутнасць катла – 6 кВт, і яе дастаткова для абагрэву не толькі бытовак, але і суседняга ўчастка аргоннай зваркі (уся плошча – больш за 60 м2). Цяпер у бытоўках – пастаянная тэмпература паветра, таму прыемна і пераапрануцца, і паабедаць. Ды і само памяшканне светлае, аснашчанае халадзільнікам, чайнікам і іншымі бытавымі электрапрыборамі.

Месца для захоўвання дроў накрылі тэнтам

«У даным выпадку за электрычнасць мы плацім згодна з паніжаным тарыфам», – зазначае бонусы  ад укаранення навінкі ў выглядзе электракатла дырэктар прадпрыемства Аляксандр Пашкевіч.

Электракацёл ацяпляе бытавыя памяшканні

Увогуле Стаўбцоўская ПМК стабільна аддае перавагу мясцовым відам паліва. Раней работнікі самі нарыхтоўвалі дровы, а цяпер, каб не адрывацца ад асноўнай дзейнасці, закупляюць іх у Стаўбцоўскім лясгасе. З выкарыстаннем дроў абаграваюцца адміністрацыйны будынак, прахадная, майстэрні, такарнае аддзяленне і бокс для рамонту аўтамабіляў. Для захоўвання дроў зроблена сховішча пад тэнтам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *