Будаўніцтва школы ідзе без адставання

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

На будаўніцтве новай, чацвёртай школы ў Стоўбцах асвоена трэцяя частка фінансавых сродкаў, прадугледжаных праектна-каштарыснай дакументацыяй.

– Адставання ад графіка няма. Карэктывы ўнеслі моцныя маразы, але, каб не прастойваць, у два блокі было пададзена цяпло і там вяліся тынковачныя работы. Такім чынам, зроблены вялікі аб’ём аддзелачных работ, – адзначае дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Мікалай Мармузевіч.

На даны момант каркас будынка, сцены і перакрыцці маюць 85-працэнтную гатоўнасць. На двух блоках з пяці закрыты контур, устаноўлены аконныя блокі, ідзе манціраванне сістэмы ацяплення, вентыляцыі і дымавыдалення, выкананы чарнавыя электрычныя работы. На аб’екце ў пераразліку на адназменны рэжым працуе штодзень каля 200 чалавек. Частка іх шчыруе вахтавым метадам па 12 гадзін у суткі.

Нагадаем, што пастаўлена задача здаць новую школу ў бягучым годзе.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *