Налібаччане зноў у лідарах

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Не саступае лідарства ў спаборніцтве сярод малочнатаварных фермаў калектыў жывёлаводаў МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі». У сярэднім ад кожнай каровы дбайнымі працаўнікамі з пачатку года надоена 845 кілаграмаў малака. 

З пятай на другую прыступку перамясціліся  рупліўцы МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец» з вынікам 804 кілаграмы, а работнікі МТФ «Ячонка» гэтага таварыства – з дзясятай на чацвёртую з паказчыкам 750 кілаграмаў. Вышэй у рэйтынгу і іх калегі, жывёлаводы МТФ «Засулле», дзе надоена 729 кілаграмаў, яны маюць аднолькавы вынік і дзеляць шостае і сёмае месцы з працаўнікамі МТФ «Церабейнае» ТАА «СЖК «Налібакі». У перадавіках – работнікі малочнага цэха МТФ «Целяхі», яны надаілі ад каровы 778 кілаграмаў малака і замацаваліся на трэцім месцы. Жывёлаводы МТФ «Цэнтр» і МТФ «Пруды» вышэйназванай гаспадаркі з вынікамі 732 і 633 кілаграмы займаюць пятую і адзінаццатую пазіцыі.

У кагорце лепшых зноў працаўнікі МТК «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства, якія маюць вынік 675 кілаграмаў і займаюць восьмае месца.

На дзявятай і дванаццатай прыступках – рупліўцы МТФ «Горкі» і МТФ «Жацерава» ААТ «Жацерава», якія таксама спрацавалі на ўзроўні і надаілі 673 і 659 кілаграмаў. Калектыў  МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», на рахунку якога 665 кілаграмаў, перамясціўся з чацвёртага на дзясятае месца.

На трынаццатай, чатырнаццатай і пятнаццатай прыступках – старанныя працаўнікі МТФ «Залужжа», МТФ «Казейкі» і МТФ «Стары Свержань» ААТ «Агранёманскі», якія атрымалі ад каровы адпаведна 658, 648 і 629 кілаграмаў малака.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *