Жыхару Наваколасава вынесены прыгавор

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

Днямі судом раёна разгледжана крымінальная справа, накіраваная пракуратурай раёна, у адносінах да 37-гадовага жыхара пасёлка Наваколасава, які абвінавачваўся ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Яму інкрымінаваліся незаконныя, без мэты збыту, набыццё, захоўванне і перавозка псіхатропных рэчываў, а таксама незаконныя, без мэты збыту, выраб і захоўванне наркатычных сродкаў.

У ходзе судовага разбіральніцтва ўстаноўлена, што грамадзянін Б. у верасні 2020 года праз сетку Інтэрнэт набыў насенне маку, а затым дома вырабіў ацэтыліраваны і экстракцыйны опій, якія адносяцца да асабліва небяспечных наркатычных сродкаў. Экстракцыйны опій ён незаконна захоўваў па месцы жыхарства.

Таксама ў г. Мінску ён набыў у невядомай асобы асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва – альфа-PVP, якое паклаў ва ўнутраную кішэню курткі, а затым сеў у маршрутнае таксі. Частку «псіхатропа» ён ужыў, калі прыехаў у Наваколасава, а астатняе захоўваў дома, пакуль яно не было канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі.

Дзеючым крымінальным заканадаўствам за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў без мэты збыту прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў.

Прыгаворам суда раёна жыхар Наваколасава асуджаны да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Ларыса МЯДЗВЕДЗЬ, намеснік пракурора раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *