На Стаўбцоўшчыне працягваецца акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

Главное Пожарная безопасность

image_pdfimage_print

Сярод месцаў яе правядзення стаў па ўжо існуючай традыцыі раённы цэнтр культуры. Тут выратавальнікі сумесна з работнікамі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Стаўбцоўскім раёне правялі чарговы «лікбез» па пытаннях бяспекі для жыхароў і гасцей горада.

«Скажыце, а вы заўсёды прытрымліваецеся правілаў бяспекі?» – менавіта з такім пытаннем звярталіся да ўдзельнікаў акцыі выратавальнікі. Большасць апытаных, як дарослых, так і дзяцей, рашуча спасылаліся, што «ведаюць і выконваюць».

На жаль, статыстыка кажа пра тое, што ў краіне штодзённа адбываюцца пажары, якія наносяць немалыя матэрыяльныя страты, а нярэдка забіраюць самае каштоўнае – чалавечае жыццё. Прычына – няведанне правілаў пажарнай бяспекі, нежаданне засвойваць іх, а то і звычайная нядбайнасць.

З удзельнікамі акцыі прайшлі гутаркі і віктарыны бяспекі, разам «пабудаваны» бяспечны дом, сабраны тэматычныя пазлы. Карысным было прапанаванае анлайн-тэсціраванне ў дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач».

А вось з работнікамі цэнтра культуры выратавальнікі правялі практычныя заняткі – па правілах карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажару. Працавалі з вогнетушыцелем, балазе ў фае цэнтра іх дастаткова.

З дапамогай акцыі ў чарговы раз было прадэманстравана, як зрабіць сваё жыццё бяспечным і як дзейнічаць, калі здарылася нешта надзвычайнае.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *