Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Віншуем вас з прафесійным святам.
Прыміце шчырыя пажаданні дабрабыту, росквіту і ажыццяўлення ўсіх вашых планаў. Жадаем вам моцнага здароўя і вытрымкі, паменш трывожных званкоў і пабольш спакойных змен. Няхай ваша высокае прызначэнне – служыць людзям – суправаджаецца пашанай і павагай, сімвалізуе доблесць, адвагу і гонар. Няхай ваша служба будзе лёгкай і бяспечнай, а на пагонах часта з’яўляюцца новыя зоркі. Жадаем вам стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, ніколі не губляць форму і баявы дух.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў