Вуліца Міру – пад надзейнай абаронай

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print
Матэрыялы, прысвечаныя супрацоўнікам райаддзела міліцыі, чытайце ў спецвыпуску «Міліцэйскі веснік» на стар. 4.

На самай маладой вуліцы нашага горада мы сфатаграфавалі  экіпаж дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі ў складзе старшага інспектара Сяргея Каломенскага і інспектара Аляксея Цярэшкі. А ўвогуле іх кругласутачнае дзяжурства праходзіць паўсюдна на Стаўбцоўшчыне. За змену ў інспектараў – дзясяткі кіламетраў дарог і вуліц, мноства прафілактычных і іншых сустрэч з удзельнікамі дарожнага руху.

Неўзабаве 8 Сакавіка, і яны разам з валанцёрамі БРСМ будуць віншаваць жанчын за рулём.

Сяргей Каломенскі – адзін з самых вопытных у падраздзяленні ДАІ. Службу нясе з 2006 года, а агульная выслуга ў органах правапарадку складае 18 гадоў. Яго напарнік Аляксей Цярэшка мае пяцігадовы стаж, але супрацоўнік дастаткова падрыхтаваны. Да гэтага ён працаваў па кантракце ў знакамітай вайсковай часці 3214 (спецназ), быў намеснікам камандзіра ўзвода. У той час Аляксею нават давялося паўдзельнічаць у здымках дэтэктыўнага фільма «Дзевяць дзён да вясны». Таксама ў яго біяграфіі ёсць старонка, якая звязана са службай 101.

– Якія складанасці ў міліцэйскай рабоце? – цікавімся ў членаў экіпажа, для якіх вясенняе сонца асацыіруецца з павелічэннем на вуліцах пешаходаў.

– Любыя складанасці радуюць. Яны выхоўваюць і даюць магчымасць расці над сабой, – рапартуюць інспектары дарожна-патрульнай службы.

Іх  падраздзяленне аснашчана аўтамабілямі айчыннай вытворчасці. Сярод асноўных задач – папярэджанне розных відаў правапарушэнняў, бяспека дарожнага руху, аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху.

Штодзённа на дарогах раёна дзяжурыць не менш за тры экіпажы. Імі фіксуецца значная колькасць правапарушэнняў і, больш таго, адміністрацыйная адказнасць у сувязі з апошнімі зменамі ў заканадаўстве становіцца больш жорсткай, асабліва за п’янства за рулём.

Цяпер у аддзеле ДАІ праходзяць стажыроўку два курсанты Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь – Дзяніс Кізянкоў і Ілья Супрановіч, а летам прыйдуць на службу. Ілья працягне дынастыю работнікаў ДАІ. Між іншым, у аддзеле ДАІ тры дынастыі – Крэнь, Паноцкія і Супрановіч.

Сапраўды, вясна ў Стоўбцах пачынаецца са свята работнікаў міліцыі, а яго па традыцыі адзначаць заўтра, 4 сакавіка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *