Лепшае падраздзяленне РАУС

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print
Інспектар Дарына Стэфановіч, начальнік крымінальна-папраўчай інспекцыі Аляксандр Нікалаеў, старшы інспектар Андрэй Аляшкевіч

Аляксандр Нікалаеў узначаліў крымінальна-папраўчую інспекцыю год таму, але ўжо па выніках работы за 2020 год гэта падраздзяленне прызнана лепшым у райаддзеле міліцыі.

У мінулым годзе пры росце зарэгістраваных злачынстваў па ўсіх лініях службаў на 11 працэнтаў, колькасць рэцыдыўнай злачыннасці зменшылася больш чым на 36 працэнтаў (з 171 да 109 злачынстваў). Больш таго, вынікам эфектыўнай прафілактычнай работы стала прымяненне наступных відаў заахвочвання ў адносінах да асоб, якія знаходзіліся на ўліку ў інспекцыі: да сямі чалавек – умоўна-датэрміновае вызваленне, да двух чалавек – больш мяккае пакаранне і датэрміновае пагашэнне судзімасці адпаведна.

– На даны момант на ўліку ў крымінальна-папраўчай інспекцыі знаходзяцца  443 асобы, і гэта ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года менш на 10 працэнтаў, – адзначае начальнік Аляксандр Нікалаеў.

У інспекцыю Аляксандр Васільевіч прыйшоў у 2015 годзе, а ўвогуле пачынаў у РАУС у 2009 годзе з патрульна-паставой службы. Быў участковым, оперупаўнаважаным. Атрымаў сярэднюю спецыяльную і вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Магілёўскім інстытуце МУС Рэспублікі Беларусь.

Высокі ўзровень юрыдычнай падрыхтоўкі характэрны для ўсіх супрацоўнікаў інспекцыі – старшага інспектара Андрэя Аляшкевіча, інспектараў Кацярыны Васілевіч і Дарыны Стэфановіч. Яны ўсе ў свой час закончылі юрфак БДУ.

Пра Андрэя Аляшкевіча, супрацоўніка інспекцыі з больш чым 10-гадовым стажам, можна сказаць, што ён з’яўляецца выпускніком юрыдычнага класа, які працаваў на базе СШ № 2 г. Стоўбцы. Кацярына Васілевіч пачынала сваю міліцэйскую службу ва УУС на транспарце, а з 2017 года працуе ў райаддзеле міліцыі. Дарына Стэфановіч прыйшла ў органы ў 18-гадовым узросце. Была дазнавацелем, старшым следчым.  У райаддзеле міліцыі, а менавіта ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі, працуюць яе матуля і сястра.

У кожнага з супрацоўнікаў інспекцыі свой напрамак дзейнасці, але іх аб’ядноўвае адказнасць, узаемавыручка. Нагрузка дзеліцца сярод калег пароўну, а аптымізмам зараджае Андрэй Аляшкевіч, чалавек з вясёлым характарам.

Калі ўлічыць, што працаваць супрацоўнікам крымінальна-папраўчай інспекцыі прыходзіцца з тымі, хто асуджаны да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, а таксама з асобамі, у адносінах да якіх устаноўлены ці можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд, з тымі, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і г. д., то сапраўды неабходны сіла волі, уменне спалучаць у сабе чалавечае і службовае такім чынам, каб не дапусціць фактаў рэцыдыўнай злачыннасці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *