Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Забудоўшчыкі новага мікрараёна індывідуальнай забудовы «Паўночны-2» у Стоўбцах Аляксандр Гучак, Віталь Суднік, Уладзімір Лосік, Дзмітрый Давыдоўскі і іншыя ўзнімаюць пытанне пад’езду да дамоў. У забудоўшчыкаў ужо фактычна гатовыя для пражывання дамы, з падведзеным ацяпленнем, а пытанне з праездамі так і не вырашана. Не падключана ў мікрараёне і электрычнасць.

Па тлумачэнні мы звярнуліся да дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Мінаблвыканкама Мікалая Мармузевіча, які патлумачыў наступнае:

–  Сеткі электразабеспячэння ў мікрараёне «Паўночны-2» выкананы фактычна на 100 працэнтаў. Падчас размовы з заказчыкамі гэтага аб’екта з Мінскэнерга я высветліў, што здача яго плануецца ў трэцім квартале бягучага года. Што датычыць добраўпарадкавання мікрараёна, арганізацыі ў ім праездаў, то праектна-каштарысная дакументацыя распрацавана, аднак сродкі на гэты год не выдзелены. Будзем спадзявацца на больш спрыяльную фінансавую сітуацыю ў будучым годзе. На праезды ў гравійным выкананні (першай чаргі) спатрэбіцца каля васьмі мільярдаў рублёў. На даны момант распачата працэдура закупак для выканання работ па пракладцы сетак водазабеспячэння. 17 арганізацый выказалі жаданне ўдзельнічаць у гэтай працэдуры.  Завяршыць  работы плануем у бягучым годзе. На будаўніцтва першай чаргі сетак водазабеспячэння неабходна каля дзевяці мільярдаў рублёў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *