Прафсаюзы клапоцяцца пра чалавека

VI Всебелорусское народное собрание

image_pdfimage_print

Дэлегатам ад Стаўбцоўскага раёна на VI Усебеларускім народным сходзе быў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў.

У гутарцы з намі Юрый Іванавіч падзяліўся сваімі ўражаннямі ад галоўнага форуму краіны і акрэсліў асноўныя тэмы, якія былі абмеркаваны.

– Удзел ва Усебеларускім народным сходзе я прымаў упершыню, таму было хвалююча. На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні развіцця эканомікі, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, знешняй і ўнутранай палітыкі, маладзёжнай палітыкі.

У цэнтры абмеркавання была праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021 – 2025 гады. Галоўная яе мэта – забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і рост дабрабыту грамадзян.

Прыярытэтамі, як і раней,  застаюцца: шчаслівая сям’я (замацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якія заснаваны на фізічным і духоўным дабрабыце, выхаванне дзяцей і моладзі, клопат пра старэйшае пакаленне), моцныя рэгіёны (камфортныя і бяспечныя ўмовы жыцця і працы, якасная і даступная сацыяльная інфраструктура, высокая мабільнасць, інвестыцыі ў новыя эфектыўныя вытворчасці), інтэлектуальнае асяроддзе (адукацыя, развіцце навукі, раскрыццё творчага патэнцыялу), дзяржава-партнёр (замацаванне дыялогу і ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам).

Важна і тое, што у сваім дакладзе Прэзідэнт надаў увагу развіццю рэгіёнаў, якасці жыцця ў сельскай мясцовасці, наяўнасці працоўных месцаў у невялікіх вёсках і гарадах, што асабліва актуальна для Стаўбцоўшчыны.

Вялікую цікавасць выклікала тэма цэнаўтварэння, якая знаходзіцца на пастаянным кантролі прафсаюзаў. У мінулым годзе прафсаюзы ініцыіравалі ўвядзенне адпаведных мер па рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары, і гэта дало эфект. Напрыклад, кожны тыдзень мы праводзім маніторынг цэн на харчовыя тавары ў двух магазінах райцэнтра – гандлёвай сетцы «Еўраопт» і магазіне «Забота» Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства. Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў сваім выступленні на Усебеларускім народным сходзе ў чарговы раз звярнуў увагу на неабгрунтаванае павышэнне цэн. На мінулым тыдні ўрад краіны ўвёў істотныя абмежаванні на рост цэн у адносінах да 62 сацыяльна значных тавараў і 50 медпрэпаратаў.

Варта адзначыць, што VI Усебеларускі народны сход вызначыў асноўныя напрамкі развіцця нашай краіны на бліжэйшую пяцігодку. Ужо сёння кожнаму з нас неабходна на сваіх працоўных месцах уносіць пасільны ўклад для дасягнення пастаўленых задач.

Ксенія РУБІН

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *