8 Марта — Международный женский день

Главное Соцыум

image_pdfimage_print

Дарагія жанчыны!

Прыміце шчырыя сардэчныя віншаванні з першым вясеннім святам – Днём жанчын! Цудоўна, што яно прысвечана вам, нашы шаноўныя жанчыны. Ваша мудрасць ахоўвае дамашні ачаг і вучыць кіраваць працоўнымі калектывамі. Ваша цярпенне дапамагае пераносіць цяжкасці ў паўсядзённым жыцці, дабрыня – выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Дзякуй вам за сардэчнасць, каханне і пяшчоту. Вы – сапраўдная надзея і апора нашага грамадства. Віншуем вас са святам і жадаем быць заўсёды абаяльнымі, добрасардэчнымі, захоўвайце тыя цудоўныя якасці, дзякуючы якім наша жыццё становіцца больш светлым, прыгожым. Прыміце нашу шчырую ўдзячнасць за ўсё, што робіцца вашымі жаночымі рукамі. Вам, вашым родным і блізкім добрага здароўя, вялікага шчасця, дабрабыту, радасці, кахання, поспехаў на карысць нашай любімай Беларусі. Са святам!

З павагай  старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс КОЛЯСЕНЬ, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей ШЕСЦЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *