Абаяльнасць і… сімвал медыцыны

Важное Медыцына Соцыум

image_pdfimage_print

Мінулы год называюць годам мужнасці нашых медыкаў. І гэта не прыгожая метафара, а штодзённая рэальнасць. Медыкі і сёння самаахвярна змагаюцца з каранавіруснай інфекцыяй і, не зважаючы на рызыку, застаюцца ў сваёй прафесіі.

Інструктар-дэзынфектар раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Сахар настолькі любіць сваю прафесію і не ўяўляе без яе жыцця, што і ўласны жаночы вобраз аздобіла сімвалам медыцыны. На яе сукенцы ў якасці ўпрыгажэння – чаша, апавітая змяёю. «Гэта выраб ручной работы з бісеру, зроблены майстрам па маім заказе», – гаворыць Ірына Аляксандраўна.

У свой час яна закончыла Мінскае медыцынскае вучылішча № 2, працавала ў бальніцы медсястрой, а апошнія 10 гадоў шчыруе ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. З улікам цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі яна, інструктар-дэзынфектар, знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.

Але якія б цяжкасці ні сустракаліся на нашым шляху, усе мы, жанчыны, любім эфектныя рэчы і аксесуары, імкнемся ўпрыгожыць імі сваё жыццё. Але ў даным выпадку гэта не проста прадмет жаночага туалета. У ім – адказнасць за даручаную справу, вернасць прафесіі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *