Вясну сустракаем з халодным асфальтам

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

За змену на аўтамагістралі М1 і іншых рэспубліканскіх дарогах работнікамі ДЭУ № 62 ліквідуецца ямачнасць на плошчы каля 70 м2. Крытычныя выпадкі, якія нясуць пагрозу бяспецы дарожнага руху, ухіляюцца на магістралі на працягу сутак.

– Працуем халоднымі сумесямі і літым асфальтабетонам. Апошні разаграваем непасрэдна на дарозе і праводзім ушчыльненне ям. Таксама закупляем гарачы асфальтабетон у ААТ «Макрадор», – тлумачыць начальнік ДЭУ № 62 Дзмітрый Ёдчык.

Вядуцца работы па ўхіленні ямачнасці і на дарогах Р54 Пяршаі – Івянец – Нясвіж і Р2 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын. Як паказала абследаванне, найбольш праблемнымі пасля зімы аказаліся ўчасткі дарог у Заямным, Новым Свержані, ад Яблынаўкі да Драздоў.

Штодзённа працуюць дзве-тры брыгады, і з пачатку 2021 года ДЭУ № 62 ужо выкананы ямачны рамонт на сетцы абслугоўваемых дарог на агульнай плошчы 1500 м2. Пры ўмове, што ямачнасць не будзе прагрэсіраваць (гэта залежыць ад умоў надвор’я – Заўвага рэд.), дарожнікі плануюць прывесці ў парадак свае дарогі да сярэдзіны сакавіка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *