Перамога над лідарам чэмпіянату

Важное Спорт

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У суботу, 27 лютага, на базе ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна»  прайшоў матч восьмага тура чэмпіянату Мінскай вобласці (першая ліга Рэспублікі Беларусь) па міні-футболе паміж камандай «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) і клубам «Партызан» (Салігорск).

Гульня з самага пачатку была роўная, маглі вызначыцца як гаспадары пляцоўкі, так і госці. На апошніх хвілінах першага тайма стаўбчане выйшлі наперад з цудоўнай перадачы Ігара Пастухова (лік адкрыў Аляксандр Маргун). На пачатку другога тайма салігарчанін Дзмітрый Вайтовіч зраўнівае лік гульні –1:1. На 36-ай хвіліне назначаецца пенальці. Аляксей Юрага робіць лік 2:1. Праз чатыры хвіліны Багдан Дубовік вызначаецца ў трэці раз. Салігарчане не здаюцца, і праз пяць хвілін Сяргей Сянюк (варатар) са сваёй пляцоўкі робіць лік матча 3:2. На апошніх хвілінах гульні ў бок варот гасцей назначаецца аж два штрафныя (адзін з іх рэалізоўвае Аляксандр Паляшчук, а вось Ігару Пастухову гэта не ўдаецца). У выніку – трэцяя перамога запар з лікам 4:2.

Наш клуб, які займае чацвёртае месца, атрымлівае 12 ачкоў. У дзявятым туры мы сустрэнемся таксама дома з камандай МФК «Любань».

Леанід Нарановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *