Адбылося пасяджэнне раённай рабочай камісіі па каардынацыі работы аглядавых камісій

Афіцыйна Главное Пожарная безопасность

image_pdfimage_print

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай рабочай камісіі Жанна Лысая сумесна з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэем Герасіменка, прадстаўнікамі аглядавых камісій прааналізавалі, як праводзіцца пажарна-прафілактычная работа ў раёне.

Жанна Мікалаеўна адзначыла, што сітуацыя з пажарамі як у вобласці, так і ў раёне складваецца трывожная. Людзі гінуць у агні. У раёны выязджаюць і абласныя камісіі, каб яшчэ раз папярэдзіць, не дапусціць чалавечай гібелі.

Жанна Лысая яшчэ раз нагадала членам рабочай раённай камісіі аб арганізацыі работы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе. Яна падкрэсліла, што патрэбна не менш двух разоў на месяц праводзіць работу па вывучэнні стану жылых дамоў (кватэр), у тым ліку прыдамавых тэрыторый, у якіх адны пражываюць пажылыя грамадзяне і інваліды, шматдзетныя сем’і і сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і вядуць асацыяльны лад жыцця і іншыя катэгорыі грамадзян у залежнасці ад неабходнасці правядзення прафілактычных мерапрыемстваў на адпаведнай тэрыторыі.

Калі ўстанаўліваюцца факты небяспечных умоў пражывання ў домаўладаннях, то аглядавая камісія павінна прыняць рашэнне, накіраванае на ўхіленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў, каб папярэдзіць гібель людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка падтрымаў прапанову па ўзаемадзеянні ўсіх суб’ектаў прафілактыкі і актывізацыі работы аглядавых камісій. Улічваючы, што яшчэ існуюць неспрыяльныя ўмовы для сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва (эксплуатацыя печаў, агалоўкі дымавых каналаў і інш.), патрэбна, каб аглядавыя камісіі праводзілі работу штотыднёва,  уручалі грамадзянам памяткі, інструкцыі. Толькі сумеснымі намаганнямі можна папярэдзіць гібель людзей ад знешніх прычын, у тым ліку і ад пажараў, і іншых надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе.

Нэлі Астрэйка, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *