Выбірайце прышчэпку

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

У даны момант на Стаўбцоўшчыне праходзіць кампанія вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі.

У першую чаргу прышчэпліваюцца медыцынскія і педагагічныя работнікі, работнікі ўстаноў закрытага тыпу з кругласутачным знаходжаннем. У гэтым годзе плануецца правесці вакцынацыю і іншага насельніцтва раёна.

Вакцынацыя супраць COVID-19 ажыццяўляецца вакцынай «Гам-КАВІД-Вак», зарэгістраванай і дазволенай да прымянення Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Вакцынацыя праводзіцца на базе паліклінікі УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» у два этапы: спачатку ўводзіцца кампанент І, на 21 дзень – кампанент ІІ.

Перад прышчэпкай – абавязковы агляд пацыента медыцынскім работнікам на прадмет супрацьпаказанняў. На працягу 30 хвілін пасля вакцынацыі забяспечваецца медыцынскае назіранне непасрэдна ў арганізацыі аховы здароўя, далей медработнікі кантралююць стан здароўя пацыента на працягу трох дзён, а таксама на пяты-шосты дзень.

Існуе нямала пераканаўчых аргументаў наконт таго, каб зрабіць выбар на карысць прышчэпкі: эфектыўнасць вакцыны «Гам-КАВІД-Вак», згодна з іспытамі, складае 96 працэнтаў; не зарэгістраваны выпадкі цяжкіх, а тым больш лятальных наступстваў пасля ўвядзення вакцыны; у Стаўбцоўскай ЦРБ праводзіцца скрупулёзная праверка пацыентаў перад увядзеннем прэпарата; ёсць магчымасць зрабіць прышчэпку бясплатна.

Аляксей Бондараў, галоўны санітарны ўрач ДУ «Стаўбцоўскі РЦГіЭ»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *