«Свет жанчыны». Як выглядаць прывабна вясной 2021

Важное Свет жанчыны Спецвыпускі «Праменя»

image_pdfimage_print

Жанчыны хочуць быць у курсе ўсіх модных навінак. Каб быць жаноцкай, трэба звярнуцца да эксперта. Эвяліна Хромчанка, адна з самых стыльных жанчын Расіі, эксперт моды, ведае ў гэтым толк.

Выбіраем джынсы

Джынсы параўноўваюць з пластычнай аперацыяй. На першы погляд здаецца: а дзе тут сувязь? Але на справе і джынсы, і пластычная аперацыя або зусім паляпшаюць знешні выгляд, або зусім не. Каб сапраўды не трапіць у няёмкае становішча, лепш выбіраць аднатонныя джынсы, без аплікацый і стразаў. Лепшы варыянт – класічныя мадэлі джынсаў. Гэта значыць, звычайныя сінія. Пад іх можна падабраць любую вопратку і стварыць як элегантны дзелавы, так і паўсядзённы вобраз.

Абцасы

Абцасы ў першую чаргу падыдуць дзяўчатам і жанчынам невысокага росту. Туфлі зробяць іх візуальна вышэй. Таксама ёсць яшчэ адзін сакрэт: ваш абутак павінен быць у тон штаноў, тады ногі будуць здавацца яшчэ даўжэйшымі. І самае галоўнае і прыемнае для тых, хто хоча візуальна схаваць лішнія кілаграмы: туфлі на высокіх абцасах заўсёды выцягваюць і робяць вобраз куды больш стройным.

Падбіраем сукенку

Калі вы ўжо нацэлены купіць універсальную сукенку, то звярніце ўвагу на сукенку-футляр. Па-першае, гэта вечная класіка, якая заўсёды будзе ў трэндзе. Па-другое, сукенка такога фасону ўпрыгожыць любую жанчыну самых розных формаў, памераў і ўзростаў.

Аднак ёсць адзін нюанс для жанчын за пяцьдзясят: дадайце да свайго вобразу шчыльныя чорныя калготкі.

Модныя абноўкі

Адзенне прызначана выключна для таго, каб падкрэсліць вашу прыгажосць, таму раім у 2021 годзе звярнуць увагу на такія абноўкі, як бэжавае паліто, касцюм са штанамі, сукенка-футляр, спадніца-аловак, туфлі, кеды, шырокі пояс.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *