У райвыканкаме падвялі вынікі развіцця раёна за 2020 год

Афіцыйна Важное

image_pdfimage_print

Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, па выніках работы забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце паслуг (144,3 % пры прагнозе 102,5 %), колькасці працаўладкаваных грамадзян на новаствораныя рабочыя месцы дзякуючы адкрыццю новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў (122 чалавекі пры заданні 110 чалавек), аб’ёму будаўніча-мантажных работ (128,3 % пры прагнозе 105,0 %). Не забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў па экспарце тавараў (80,4 % пры прагнозе 105,0 %), прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (1462,2 тыс. долараў ЗША пры прагнозе 1500 тыс. долараў ЗША), вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях (99,1 % пры прагнозе 105,8 %), рознічным таваразвароце (101,7 % пры прагнозе 105,5 %).

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за 2020 год склаў 205 130 тыс. рублёў, ці 108,7 % да ўзроўню мінулага года.

Інвестмэты. Будаўніцтва

Арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты накіравана 100,6 млн рублёў, тэмп росту – 117,1 %. На будаўніча-мантажныя работы накіравана 57,5 млн рублёў (тэмп росту – 128,3 %).

У студзені – снежні 2020 года па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 25 914 м2 жылля пры гадавым заданні 22 000 м2 (117,8 % да даведзенага задання).

Сельская гаспадарка

Аб’ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах за 2020 год склаў 162 млн рублёў. Тэмп росту па галіне жывёлагадоўлі склаў 105,3 %, галіне раслінаводства – 89,1 %. Даведзенае заданне па росце валавай прадукцыі ў 105,8 % гаспадаркі раёна не выканалі на 6,7 %. Не дасягнулі ўзроўню мінулага года восем гаспадарак: ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Дзераўное», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Шашкі», філіял «Племптушкарэпрадуктар «Бройлер» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», СЗАТ «Агракамбінат «Колас», ТАА «Аграцэнтр «Сула».

Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы па раёне за 2020 год склала 51 699 галоў (тэмп росту – 99,4 %, ці мінус 324 галавы). Пагалоўе кароў малочнага статка – 16 879 галоў (тэмп росту – 99,1 %, ці мінус 149 галоў).

Валавы надой малака склаў 106,1 тысячы тон. Удой малака на карову – 6111 кг, ці павялічыўся на 298 кг. Найбольшы рост да ўзроўню 2019 года атрымалі ААТ «Жацерава», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Каганец».

Вырошчванне буйной рагатай жывёлы (БРЖ) саставіла 7 765,4 тоны (плюс 286,4 тоны). Сярэднясутачныя прывагі БРЖ па раёне павялічыліся на 16 грамаў і склалі 576 грамаў. Высокія сярэднясутачныя прывагі атрыманы ў ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Агранёманскі», ААТ «Жацерава», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», нізкія – у ААТ «Шашкі», ААТ «Дзераўное».

Валавы збор у сельскагаспадарчых арганізацыях склаў: збожжавых і збожжабабовых культур – 74,7 тыс. тон, пры ўраджайнасці 33,9 ц/га, ураджайнасць буракоў – 346 ц/га, бульбы – 222 ц/га.

Заработная плата

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый раёна за студзень – снежань 2020 года склала 1 064,5 рублёў, рост рэальнай зарплаты – 109,1 %.

Па раёне пяць арганізацый атрымалі чыстыя страты ў суме 415 тыс. рублёў: КУП «Стаўбцоўскі РБУ», філіял ТАК «Высокі бераг» ТЭДУП «Мінсктурыст», ААТ «Стаўбцоўскі РКБА», філіял «Аўтапарк № 17» ААТ «Мінскаблаўтатранс», філіял «Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій» ТЭДУП «Мінсктурыст».

Раённы выканаўчы камітэт запатрабаваў ад кіраўнікоў арганізацый раёна ўсіх формаў уласнасці забяспечыць іх эфектыўнае функцыянаванне шляхам укладання інвестыцый і мадэрнізацыі вытворчасцяў, а таксама прадоўжыць работу, накіраваную на эканомію бюджэтных сродкаў, узмацніць ідэалагічны складальнік і выканаўчую дысцыпліну.

Н. Леанідава

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *