На Стаўбцоўшчыне праходзіць акцыя, прысвечаная Дню Канстытуцыі

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне стартавала патрыятычная акцыя БРСМ «Мы – грамадзяне Беларусі», прысвечаная Дню Канстытуцыі.

У гэтыя дні актыўным прадстаўніцам стаўбцоўскай моладзі Анастасіі Філіповіч (гімназія № 1) і Таццяне Рамейка (Рубяжэвіцкая школа) пашчасціць атрымаць свой асноўны дакумент, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, з рук кіраўніцтва, заслужаных людзей рэспублікі і Міншчыны.

У Дзень Канстытуцыі вялікай групе школьнікаў Стаўбцоўшчыны будуць уручаны пашпарты падчас урачыстасці з удзелам прадстаўнікоў раённай выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса і інш.

У сучасных умовах наспела неабходнасць у канстытуцыйнай рэформе, і гэтая работа ўжо вядзецца, каб надаць новы імпульс развіццю дзяржаўна-грамадскіх адносін.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *