Эталонны прадукт з птушкі

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У мінулым годзе СЗАТ «Агракамбінат «Колас» аднавіў экспартныя пастаўкі прадукцыі, а таксама нарасціў аб’ёмы вытворчасці амаль да 60 мільёнаў рублёў (110,6 працэнта ў параўнанні з 2019 годам).

Мясныя вырабы, каўбасы і паўфабрыкаты з мяса птушкі пад гандлёвай маркай «Галерэя смаку» добра вядомыя спажыўцам. Іх адрознівае высокая якасць і натуральны састаў. Вытворцы арганізавалі поўны кантроль вытворчага працэсу – ад сыравіны да гатовай прадукцыі.

Летась агракамбінатам пацверджана дзеянне сертыфіката HALAL, які дае магчымасць адгружаць прадукцыю ў краіны Персідскага заліва, а таксама дзеянне схемы сертыфікацыі FSSC 22000 (сертыфікат СН 17/0937) з пераходам на новую версію V 5 (аўдыт праводзіўся міжнародным сертыфікацыйным органам SGS).

Таксама агракамбінат правёў аўдыт, каб падоўжыць дзеянне сістэмы менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове аналізу небяспекі і крытычных кантрольных кропак (НАССР).

Кампанія ўнесена ў спіс прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца сыравіннай зонай для вытворчасці спецыялізаванага (дзіцячага) харчавання.

Гэтымі дасягненнямі дзейнасць не абмяжоўваецца. На 2021 год пабудаваны новыя планы і пастаўлены амбіцыйныя задачы для якаснага задавальнення запытаў спажыўцоў, вырашэння праблемы харчавання розных спажывецкіх груп і імкнення выпусціць эталонны прадукт.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *