Навасёлам кватэрных дамоў у Стоўбцах уручылі ключы

Главное Соцыум Эканомiка

image_pdfimage_print

У горадзе Стоўбцы адбылася знакавая падзея — навасёлам двух дамоў, на 60 і 40 кватэр, уручаны ключы. Сярод іх ёсць і маладыя спецыялісты, якія прыехалі працаваць па размеркаванні.

Новабудоўлі знаходзяцца на вуліцы Машынабудаўнікоў і, аздобленыя прыгожымі мураламі (на іх фатограф робіць здымак дзяўчыны), яны сталі адметнасцю райцэнтра яшчэ на стадыі будаўніцтва аб’ектаў ТАА “Пухавіцкая МПМК-14”.

Раздзяліць радасць з навасёламі прыйшоў першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Бычкоўскі.

– Дзяржава ўдзяляе значную ўвагу будаўніцтву жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — зазначыў Віталій Генадзьевіч. — А ў апошнія гады выбраны яшчэ і такі накірунак, як арэнднае жыллё. З яго дапамогай магчыма прывабіць у раён маладых спецыялістаў і замацаваць іх у розных сферах народнай гаспадаркі.

У новых дамах 10 жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, 70 кватэр пабудаваны на ўмовах долявага будаўніцтва (у тым ліку 10 — сем’ямі, якія знаходзіліся на агульнай чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і 60 – шматдзетнымі сем’ямі) і 20 кватэр – гэта арэнднае жыллё камунальнага жыллёвага фонду.

Ключы ад арэндных кватэр былі ўручаны маладым спецыялістам — работнікам медыцыны (яны прыйшлі на ўрачыстасць разам з галоўным урачом Святланай Глебка), культуры, адукацыі, органаў унутраных спраў. Ад імя віноўнікаў урачыстасці выступіў прадстаўнік бальніцы — Уладзіслаў Пратасавіцкі, які падзякаваў райвыканкаму і цэнтральнай раённай бальніцы: “Нечакана для нашай сям’і было даведацца, што жыллёвая праблема вырашыцца так хутка ў новым маладзёжным мікрараёне. Такім чынам першае рабочае месца пакідае добрыя ўражанні і стварае задзел на перспектыву. Вельмі прыемна будзе прыйсці пасля работы ў такую кватэру і мець магчымасці для адпачынку. Будзем засяляцца!”

Работнікі раённага цэнтра культуры пастараліся стварыць навасёлам свята і, пераразаючы пад апладысменты сімвалічную чырвоную стужачку, навасёлы загадвалі жаданні…

Няхай у новых дамах паселяцца любоў, шчасце і дабрабыт!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Ксеніі РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *