Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў выхоўвае юных талентаў

Важное Культура

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Вялікую працу ў выхаванні юных талентаў, фарміраванні ў іх любові да прыгожага праводзіць Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў.

На базе ўстановы працуюць філіялы ў аг. Заямнае, в. Любкаўшчына, в. Мікалаеўшчына. У школе мастацтваў створаны спрыяльныя ўмовы для фарміравання мастацка-эстэтычнага патэнцыялу дзяцей і моладзі, развіцця іх творчых здольнасцяў і інтарэсаў, а таксама забеспячэння сацыяльнага і прафесійнага самавызначэння. На сённяшні дзень установу наведваюць 715 дзяцей.

Школа мастацтваў уключае наступныя аддзяленні: фартэпіяннае, народных інструментаў (баян, акардэон), струнна-народных інструментаў (цымбалы, гітара, балалайка), струннае (скрыпка), духавых і ўдарных інструментаў (труба, валторна, барытон, альт-горн, эўфоніум, тэнар, саксафон, блок-флейта, флейта), музычна-тэарэтычнае (народныя спевы, эстрадныя спевы, акадэмічны вакал), тэатральнае, выяўленчае.

У школе працуюць заслужаныя, народныя і ўзорныя калектывы: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны духавы аркестр «Віціны», народны ансамбль народных інструментаў «Кругліца», народны вакальны ансамбль «Берагіня» і інш.

Як адзначае дырэктар Стаўбцоўскай ДШМ Таццяна Курмышава, у цяперашні час калектывам школы праводзіцца вялікая культурна-асветніцкая праца. Формы гэтай дзейнасці шматпланавыя, перш за ўсё, гэта праграмныя конкурсы, фестывалі і канцэрты, святочныя паказы і інш.  Вучні школы часта становяцца лаўрэатамі фестываляў і конкурсаў рознага ўзроўню. Заняткі мастацкай творчасцю робяць дзяцей і падлеткаў эмацыянальна раскаванымі, узбагачаюць ведамі аб традыцыйнай культуры.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *