ДУА «Дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы» — лепшая арганізацыя раёна

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

ДУА «Дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы» прызнана лепшай арганізацыяй раёна па выніках 2020 года, фотаздымак установы занесены на раённую Дошку гонару.

У бягучым навучальным годзе функцыянуюць 12 груп, якія наведваюць 249 выхаванцаў.

Як адзначае загадчыца ўстановы Анастасія Зорына, жыццё ў дзіцячым садзе – яркае, насычанае, творчае. Калектыў актыўны, працаздольны, удзельнічае ў конкурсах, фестывалях, акцыях. І ўжо за невялікі перыяд работы мае шэраг дасягненняў. Так, Надзея Радзівановіч, выхавальніца дашкольнай адукацыі, стала пераможцай у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года» і лаўрэатам абласнога этапу конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2020».

Загадчыца ўстановы Анастасія Зорына

Педагогі ўстановы трансліравалі вопыт работы на першым форуме педагогаў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці «Арыенціры дзяцінства», на пасяджэнні Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме «Узаемадзеянне ўстановы дашкольнай адукацыі з бацькамі: актуальныя напрамкі, сучасныя формы работы», у выніковай прэзентацыі педагагічных праектаў, якія завяршылі рэалізацыю ў 2020 годзе.

Вопыт работы па рэалізацыі данага абласнога педагагічнага праекта прызнаны адным з лепшых і ўзнагароджаны спецыяльным дыпломам Галоўнага ўпраўлення за паспяховую рэалізацыю педагагічнага праекта «Фарміраванне ўяўленняў аб прафесіях дарослых у дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай электронных адукацыйных рэсурсаў».

У лістападзе 2020 года па ініцыятыве Парка высокіх тэхналогій прайшоў конкурс для ўстаноў дашкольнай адукацыі «Інфарматыка без разеткі – 2020». За актыўны ўдзел у конкурсных мерапрыемствах дашкольнай установе была ўручана сувенірная прадукцыя адукацыйнага праекта «Інфарматыка без разеткі».

Выхаванцы дзіцячага сада штогод прымаюць удзел у раённых і абласных этапах фестывалю-конкурсу «Я – даследчык». Таксама дзеці разам з бацькамі актыўна ўдзельнічаюць і перамагаюць у раённых конкурсах «Энергамарафон»,»Навагодні дызайн МНС» і інш., у акцыях і праектах «29 добрых спраў», «Здай батарэйку – выратуй вожыка!» і інш.

Будучае сучасных дзяцей – гэта інфармацыйнае грамадства. Дзіцячы сад ідзе ў нагу з часам, таму і ўкараняе новыя сучасныя тэхналогіі ў адукацыйны працэс. Так была арганізавана работа аб’яднання па інтарэсах «LEGO-канструяванне».

Дзіцячы сад № 8 стаў пераможцам агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне ў 2020 годзе сярод устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму.

Прафесіяналізм і працаздольнасць, творчасць і вопыт, адказнасць – вось складнікі поспеху калектыву ДУА «Дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы».

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *