Паверыла гандлярцы на слова

Ахова правапарадку Главное

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У Стаўбцоўскім раёне махлярка падманам прадала пенсіянерцы дзве коўдры.

Каля 19 гадзін у дом 84-гадовай жыхаркі вёскі Ініца ўвайшла бойкая жанчына ў медыцынскай масцы і прапанавала купіць дзве коўдры «з чыстай воўны»  ўсяго за 150 рублёў.

Прадавец усяляк расхвальвала свой тавар, каб не даць бабулі апамятацца. Тая спярша паспрабавала адмовіцца, сказала, што ў яе ёсць толькі 135 рублёў. Але гандлярка працягвала настойваць, пагаджаючыся  саступіць у кошце. Урэшце прывяла неабвержны «аргумент»: нібыта ў хуткім часе мясцовае сельгаспрадпрыемства будзе развозіць састарэлым прадуктовыя наборы, і, калі коўдры раптам не спадабаюцца, можна будзе аддаць іх і вярнуць грошы. Паверыўшы махлярцы на слова, бабуля пагадзілася на такі варыянт і аддала 135 рублёў за дзве коўдры. Аднак ужо праз гадзіну пасля таго, як гандлярка пайшла, жанчына патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што яе падманулі.

Па выніках праверкі раённым аддзелам Следчага камітэта  ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Махлярства». Супрацоўнікамі райаддзела міліцыі праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асобы гандляркі.

Калі з вамі здарылася бяда, не адчайвайцеся, паспрабуйце запомніць прыкметы злачынца і як мага хутчэй звярнуцца ў міліцыю.

Уладзімір КУДРЭВІЧ, намеснік начальніка райаддзела міліцыі па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *