Свята сярод рабочых будняў

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Для ўручэння перадавікам вытворчасці падзячных пісьмаў і падарункаў у ААТ «Рубяжэвічы» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» завітаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталій Бычкоўскі.

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталій Бычкоўскі

Віталій Генадзьевіч падкрэсліў, што жывёлагадоўчай галіне на Усебеларускім народным сходзе кіраўніком дзяржавы ўдзялялася асаблівая ўвага. Пастаўлена задача нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака і мяса, бо ад працы работнікаў фермаў залежыць эканамічны стан гаспадарак і ўвогуле дабрабыт працаўнікоў.

Калектывы вышэйадзначаных сельгаспрадпрыемстваў працуюць сёлета з натхненнем і працягваюць паступова паляпшаць дасягнутыя ў мінулым годзе неблагія паказчыкі.

Аператары машыннага даення Галіна Кашляк, Іван Шыманскі, Жанна Мальчэўская і жывёлавод Вольга Дзеркачова

Высокі вынік, бясспрэчна, залежыць менавіта ад чалавека, ад яго старання, умення, вопыту і адданасці выбранай справе.

Шчырыя словы падзякі за працу адрасавала дбайным працаўнікам старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч.

Цялятніца Марына Яўсейчык, трактарыст Аляксандр Бычко, аператар машыннага даення Лідзія Барэйка,
брыгадзір МТФ «Апечкі» Таццяна Высоцкая, аператар машыннага даення Вольга Бычко і лабарант Алена Мілешка разам з галоўным заатэхнікам Інай Рэчкінай (другая злева)

Адзначыла станоўчыя зрухі ў жывёлагадоўчай галіне аталезскіх рупліўцаў начальнік аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Галіна Шуранкова.

Жывёлаводы Андрэй Навіцкі і Аляксей Хмілеўскі, ветфельчар Анастасія Галоўчык, аператары машыннага даення Людміла Федарук і Алена Мардзіловіч, жывёлавод Валерый Лысы

У рамках акцыі ўзнагароджаны руплівыя работнікі фермаў ААТ «Вялікі Двор»: аператары машыннага даення Таццяна Ціменка, Юлія Марзалюк і Вольга Дабрыян, жывёлаводы Мікалай Кудзін, Галіна Сілка, Наталля Дударава, механізатары Васілій Сягай і Міхаіл Жыжка.

Уручылі падарункі сваім работнікам і кіраўніцтвы вышэйназваных гаспадарак.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара і Наталлі Клыгач



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *