Шчыры аповед матулі асаблівага дзіцяці: «Нягледзячы на дыягназ, я шчаслівая мама…»

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Вяртаюся думкамі ў мінулае…  У радзільным аддзяленні ў першыя суткі пасля нараджэння Эльдара, майго сыночка, трапіла ў рэанімацыю. Самыя першыя мае думкі – каб ён выжыў.

Усё астатняе адышло на другі план. Таму, калі доктар прыйшла ў палату і стала ўгаворваць пакінуць дзіця, не адмаўляцца ад яго, я шчыра не разумела, навошта яна кажа мне ўсё гэта. У мяне ж нават думкі такой не было. Праз 20 дзён генетыкі пацвердзілі дыягназ – сын нарадзіўся з сіндромам Даўна.

Цяпер больш за ўсё турбуе, як пойдзе яго развіццё, ці лёгка яму будзе ў жыцці, як складзецца яго лёс. Негатыўных праяваў з боку тых, хто нас акружае, я не заўважаю. Навучылася выбудоўваць ўнутры сцяну і праз сябе не прапускаць. Ведаю, што любая дрэнная думка з’яўляецца, у першую чаргу, у нас саміх, а іншыя людзі нам яе вяртаюць. Я настроена так, што не баюся навакольнага свету і стараюся несці дабро і пазітыў.

Вельмі многія падтрымліваюць мяне: гэта абедзве бабулі Эльдара, сваякі, проста знаёмыя. Асаблівая ўдзячнасць у маёй душы да матуляў такіх жа асаблівых дзетак, якія жывуць у нашым горадзе. Словы шчырага прызнання медыкам, якія нас лячылі.

Са з’яўленнем на свет Эльдара я стала іншым чалавекам – такой, якой хацела і марыла заўсёды быць. Дзякуючы яго нараджэнню пераасэнсавала ў сваім жыцці ўсё: стаўленне да людзей, жыццёвых цяжкасцяў і ў цэлым да жыцця.

Самае страшнае, што можна ўявіць, – калі матулі пакідаюць такіх дзяцей. Гэта я ўбачыла ў радзільным доме, у бальніцы, дзе нас аперыравалі. Маё сэрца было перапоўнена болем, і, у адказ на слёзы гэтых жанчын, я мацней прыціскала да грудзей свайго Эльдара і разумела галоўнае: мы ёсць адзін у аднаго, мы справімся, і ў нас усё будзе добра.

Якое маё дзіця? Яно – любімае, доўгачаканае, адзінае. Мой сын – мой сябар, анёл і шчасце. З яго нараджэннем у маім жыцці пачаўся складаны і ў той жа час выдатны перыяд, калі мы ўсё дзелім на дваіх: смутак і радасць, узлёты і падзенні, бяссонныя ночы і турботныя дні. У адным цудоўным фільме гучыць такая фраза: «Ты скокнеш, і я скокну за табой». Гэта і ёсць дэвіз нашай дружбы з Эльдарам. Калі мне сумна, я прыціскаюся да яго, а ён абдымае мяне сваімі маленькімі ручкамі. Калі яму патрэбна дапамога і падтрымка, я заўсёды з ім побач.

А яшчэ я мару зняць кліп на песню, якую напісала ў гонар сына.

Мой малыш – ты мое счастье,

Ты надежда моя и вера,

Мое солнце в ненастье

Светит мне, если темное небо.

Мой малыш – мой лучик света,

Каждый день я в лучшее верю,

Перед Богом держу  ответ свой,

Я любовью тебя обогрею.

Ксенія БАГРЭЙ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *