
Стаўбцоўскі АКС ажыццяўляе бягучы рамонт жыллёвага фонду круглы год, незалежна ад пары года.
– Большасць работ носіць планавы характар і звязана з рамонтам ацяплення, заменай водаправода, – расказвае майстар участка Коласава Алена Новік.
У пасёлку Наваколасава жыллёвы фонд няновы, таму штогод тут праводзіцца і капітальны рамонт дамоў. Летась быў зроблены капрамонт дома № 4 па вуліцы Алфёрава, сёлета ўжо распачаты работы на доме № 5 па гэтай жа вуліцы.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара