2014-ты – Год гасціннасці

Год гасцiннаcцi Нумары

У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая будзе ўлічваць геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гордасці і павагі да Айчыны 2014 год у Беларусі аб’яўлены Годам гасціннасці. Адпаведны ўказ 27 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года гасціннасці і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па іх выкананні.
Аб’яўленне Года гасціннасці будзе садзейнічаць канцэнтрацыі намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцяў Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы чэмпіянату свету па хакеі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *