Падзеі і здарэнні за тыдзень

Ахова правапарадку Важное Соцыум

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны за апошнія два тыдні пяць шлюбаў, зроблена дзевяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 17 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Міраслава Рабых, Сяргей Шынкароў, Фларанцін Білы, Арцём Брушко, Нікан Рамановіч, Мацвей Масель, Аліса Грышан, Арсеній Яфрэменкаў, Яраслаў Калей, Арцём Лявончык, Раман Воўк, Андрэй Белавус, Анастасія Буцько, Вікторыя Марцінкевіч, Марыя Сівакова, Ганна Пешка і Дамініка Зяленка.

 

У пажарнай часці абышлося без выездаў на вогненныя здарэнні.

 

Міліцыяй зарэгістравана 116 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджаны чатыры крымінальныя справы, у трох з іх устаноўлены падазроныя. Зламыснік выкраў з дома жыхара Заямнага кацёл КЧМ.

 

Суд пакараў штрафам у памеры 1595 рублёў 31-гадовага стаўбчаніна, раней судзімага, які ўхіляўся ад выканання прыгавору суда, звязанага з забаронай займацца пэўнымі відамі дзейнасці. За скандал з сынам аштрафавана на 87 рублёў 46-гадовая жыхарка Новых Рубяжэвічаў. Такую ж суму штрафу атрымала 60-гадовая жыхарка Зарэчча, якая ў нецвярозым стане дапусціла ў тэлефоннай размове абразы ў адрас сваёй знаёмай.

 

Раённая арганізацыя Таварыства выратавання на водах нагадвае ў сувязі з ўмовамі надвор’я пра пагрозу няшчасных выпадкаў на вадаёмах, дзе ідзе імклівае таянне лёду, і выкананне патрабаванняў распараджэння райвыканкама ад 30 снежня 2020 года № 166р «Аб забароне выхаду на лёд».

 

ДАІ выявіла за два тыдні 370 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – тры п’яныя вадзіцелі, сем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 12 недысцыплінаваных пешаходаў і веласіпедыстаў. Зарэгістравана 11 ДТЗ. Ніхто не пацярпеў.

 

«Хуткая» атрымала за два тыдні 504 выклікі, у тым ліку 13 – да асоб з алкагольным ап’яненнем. У шасці выпадках на месцы не аказалася тых, хто звяртаўся па экстранную дапамогу.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ       



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *