Стаўбчане перамаглі з лікам 6:2

Важное Спорт

image_pdfimage_print

На базе  ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» прайшоў матч 10 тура чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе паміж камандамі «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) і МФК «Нясвіж».

На 24-ай хвіліне з выдатнай перадачы Аляксея Юрагі вызначаецца голам Ігар Пастухоў. На 26-ай хвіліне Аляксандр Паляшчук моцным ударам са штрафнога робіць лік 2:0.

На пачатку другога тайма замыкае перадачу Аляксандра Паляшчука Аляксандр Крамко – 3:0. На 45-ай хвіліне ў другі раз адзначаецца Аляксандр Паляшчук – 4:0. І тут чамусьці стаўбчане супакойваюцца. У выніку – 4:1. Аднак на апошніх хвілінах нашы хлопцы забіваюць яшчэ два галы (вызначыліся Аляксандр Маргун і Аляксандр Крамко). У нашы вароты таксама трапіў мяч. Аднак стаўбцоўская каманда ўсё ж такі перамагла з буйным лікам 6:2.

У выніку наш клуб атрымлівае 16 ачкоў і займае другую прыступку ў табліцы.

Наступны матч пройдзе 21 сакавіка ў 14.00 у ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна». «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) сустрэнецца з камандай «Бярэзіна» (Барысаў).

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *