Матывацыя – элемент пастаянны

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print
Педагог Коласаўскай СШ Галіна Семяняка дае трывалыя веды па хіміі

У раскладзе ДУА «Коласаўская сярэдняя школа» – урок хіміі ў 11 класе, які праводзіць педагог Галіна Семяняка.

У класе пануюць увага і цішыня, таму што Галіна Фёдараўна ўмее зацікавіць сваім прадметам. На працягу многіх гадоў яна рыхтуе «алімпіяднікаў» і ўдзельнікаў турніру юных хімікаў, якія паспяхова спаборнічаюць са сваімі равеснікамі з гарадскіх школ.

Апошнім часам шмат зроблена для таго, каб сельская ўстанова адукацыі была сучаснай. Абнаўленне закранула і кабінет хіміі. У ім – новыя мэбля, абсталяванне, дошка, табліцы, і гэта спрыяе таму, што дзецям у школе зручна і камфортна, а іх вучоба становіцца ўсё больш матываванай.

У 2021 годзе выпускнікоў чакае развітанне з роднай школай. Кожны імкнецца не прапусціць без уважлівай прычыны ніводнага ўрока, добра засвоіць усе тэмы, каб атрымаць трывалыя веды. Яны спатрэбяцца пры здачы выпускных экзаменаў і на цэнтралізаваным тэсціраванні. Кожны выпускнік марыць паступіць і атрымаць патрэбную і цікавую прафесію.

На ўроках дзяўчаты і юнакі выглядаюць такімі сур’ёзнымі, засяроджанымі, а па-за ўрокамі чуваць іх жартаўлівыя размовы і выбухі смеху. Маладосць не сумуе, ёй уласціва зараджаць пазітыўнай энергіяй іншых. Паміж аднакласнікамі жыве дружба, а магчыма – нават і ўзаемныя сімпатыі…

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *