Каноплі выраслі ў халадзільніку стаўбчаніна

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

30-гадовы стаўбчанін П. у жніўні мінулага года, выкарыстоўваючы спецыяльна абсталяваны халадзільнік, ажыццявіў незаконны пасеў раслін роду «каноплі».

Ён даглядаў прарослыя расліны, якія пасля збору ўраджаю сталі асабліва небяспечным наркатычным сродкам – марыхуанай. Частку «ўраджаю» грамадзянін скурыў, астатняе захоўваў дома да канфіскацыі супрацоўнікамі райаддзела міліцыі.

Пракуратурай раёна накіравана ў суд крымінальная справа ў адносінах да грамадзяніна П. па абвінавачванні яго ва ўчыненні злачынстваў, якія прадугледжаны ч. 1 арт. 328 і ч. 1 арт. 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя пасеў і вырошчванне раслін, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы, а таксама незаконны абарот наркатычных сродкаў). Папярэдняе следства праведзена раённым аддзелам Следчага камітэта.

Нагадаю, што за незаконны абарот наркотыкаў без мэты збыту прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, за незаконны пасеў і вырошчванне забароненых раслін – пазбаўленне волі або абмежаванне волі да трох гадоў, арышт да трох месяцаў або штраф ад 30 да 1000 базавых велічынь.

Ларыса МЯДЗВЕДЗЬ, намеснік пракурора раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *