На палях раёна

Нумары Ураджай-2014

З ПЛАНТАЦЫІ ЧАСНАКУ

Часнок – традыцыйная культура на агародах вяскоўцаў. ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» асвойвае і прамысловае яго вырошчванне. 31 гектар, адведзены для плантацый часнаку, – значная плошча. Патрабавалася і адпаведная тэхніка, і тэхналогія, каб арганізаваць пасадку, наладзіць догляд. Затое цяпер радуе нядрэнны ўраджай.

Уборка часнаку ў гаспадарцы закончана. Каштоўная вітамінная прадукцыя трапіць на прылаўкі магазінаў, на сталы спажыўцоў. Свой, беларускі часнок, кожны скажа, не горшы за прывазны.

У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» вырошчваюць і цыбулю, адвялі на яе сёлета больш за 100 гектараў. Ураджайнасць таксама высокая.

 

СЕЙБІТЫ «КАГАНЦА»

Стараюцца не ўпускаць аптымальныя тэрміны сяўбы азімых у ААТ «Каганец». На 4 верасня з 220 планавых гектараў азімага трыцікале было засеяна 180. На ўсіх 100 гектарах праведзена сяўба азімай свірэпы. Засеяна  40 гектараў па азімых клінах пшаніцы. Стараюцца вопытныя механізатары Іван Малчанаў і Яўгеній Фляўм.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *